Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) — Мориак Франсуа

Книга Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)

Мориак Франсуа
Читать онлайн
Божа, злiтуйся над аблуднымi мужчынамi i жанчынамi! О, Божа, няўжо могуць iснаваць пачвары перад лiкам тваiм...Ты, адзiны, хто ведае, чаму яны iснуюць, як сталi яны такiмi i як маглi яны ўратаваць сябе... Шарль Бадлер Тэрэза... Многiя скажуць, што цябе няма. Але я добра ведаю: ты ёсць. Шмат гадоў я сачу за табой, часта спыняю цябе на дарозе i зрываю з цябе маску. Памятаю, яшчэ юнаком убачыў я твой бледны тварык з тонкiмi губкамi ў душнай судовай зале. Ты была сярод адвакатаў. Расфуфыраныя дамы жорстка ўпiвалiся ў цябе позiркамi. Болей жорстка, чым тыя, хто збiраўся судзiць цябе. Потым, у вясковым маёнтку, ты з'явiлася перада мной у вобразе маладой нервовай жанчыны, якой абрыдзелi клопаты старых сваякоў i прастадушнага мужа. А тыя даўмецца не маглi. - Што гэта з ёю робiцца? Мы ж далi ёй усё, што трэба для шчасця! Колькi разоў пасля таго зачаравана назiраў я, як ты прыкладвала да прыгожага твару сваю крыху велiкаватую руку! Колькi разоў глядзеў я праз жывыя краты клеткi, што завецца сям'ёй, як ты пакутуеш там, нiбы ваўчыца ў няволi. I я лавiў тады на сабе твой злосны, сумны позiрк. Многiя будуць дзiвiцца, як мог я стварыць вобраз, яшчэ больш агiдны, чым мае астатнiя героi. Няўжо мне нiколi так i не давядзецца гаварыць пра людзей велiкадушных, дабрачынных, пра людзей з адкрытай душой. Аднак "душы наросхрыст" не маюць трагiчных гiсторый. А боль душ замкнутых, прыкаваных да грэшнага цела, мне добра вядомы.